За суткі ў Беларусі 609 новых выпадкаў каранавірусу

У Беларусі за мінулыя суткі афіцыйна зарэгістраваныя 609 пацыентаў з каронавірусам, паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя. З пачатку пандэміі выяўлена 415339 выпадкаў захворвання.

456543.jpeg


З учорашняга дня выпісаныя 779 пацыентаў. Усяго ачунялі 408307 чалавек з дыягнаставаным раней COVID-19, паведамляе REFORM.by.

За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі ў Беларусі памерлі 3113 пацыентаў з каронавірусам, з якіх 10 — за мінулыя суткі.

Усяго ў краіне правялі 6 754 808 тэстаў. З учорашняга дня выканалі 18 032 даследаванні.