За суткі ў Беларусі зарэгістравана 1907 новых выпадкаў COVID-19
У Беларусі за мінулыя суткі зарэгістравана 1907 выпадкаў COVID-19, паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя. З пачатку пандэміі каронавірус быў дыягнаставаны ў 503 073 чалавек.
З учорашняга дня выпісаныя 1643 пацыенты. Усяго афіцыйна ачунялі 493 053 чалавекі з пацверджаным раней дыягназам, піша REFORM.by.
За ўвесь перыяд распаўсюджання інфекцыі ў Беларусі памерлі 3917 пацыентаў з выяўленым каронавірусам. З іх за суткі памерлі 12 чалавек.
Усяго ў Беларусі правялі 8 038 526 тэстаў. З учорашняга дня выканалі 25 192 даследаванні.