За здраду дзяржаве будуць судзіць чалавека, пра якога нічога невядома

Вярхоўны суд Беларусі 3 жніўня пачне разгляд справы Аляксандра Сакалоўскага, які абвінавачваецца паводле ч. 1 арт. 356 (здрада дзяржаве). Адметнасць сітуацыі ў тым, што пра гэтага чалавека няма ніякіх звестак, піша Свабода.

7628e936bd751b886c8f18be33211763.jpg

Тым часам ананімныя кібер-партызаны сцвярджаюць, што нарэшце здолелі прыадчыніць заслону таямніцы над меркаванай асобай падсуднага.
Найбольш верагоднай фігурай выглядае начальнік аддзелу Генштабу Узброеных сілаў Беларусі Аляксандар Сакалоўскі. Што характэрна, яго месцам нараджэння значыцца горад у Калінінградскай вобласці Расіі.
З улікам, што калегу Аляксандра Сакалоўскага па Генштабе Дзяніса Урада, які перадаў сакрэтныя дадзеныя каналу Nexta, улады асудзілі на 18 гадоў паказальна і асвятлялі працэс у афіцыйных СМІ, то гэтай справе не надаецца ніякай увагі.
Адсюль у экспертаў узнікае пытанне: каму менавіта перадаваў закрытыя звесткі нараджэнец Расіі? Ці не на сваю намінальную радзіму?