За чый кошт смс?
Амаль усе карыстальнікі мабільнай сувязі (а іх у Беларусі на чэрвень 2015 года — 11,4 мільёна) ужо атрымалі запрашэнне ад ЦВК прагаласаваць. Нават амабасадар Вялікабрытаніі быў запрошаны.
Таікм чынам можна меркаваць, што разаслана прыкладана 7 мільёнаў смс (гэта калі адзін выбаршчык атрымаў толькі адну смс). Кожная смс каштуе прыкладна 350 рублёў (калі разлічыць сярэдні тарыф па розных аператарах). Атрымліваем 2 мільярды 750 мільёнаў рублёў, ці больш за 140 тысяч долараў.
Пытанне: гэта ЦВК за наш кошт шчыруе ці аператары мабільнай сувязі вырашылі праспансаваць, а пасля кампенсаваць павышэннем тарыфаў?
Мы паспрабуем атрымаць адказ на гэта пытанне ў аператараў мабільнай сувязі, а пасля паведамім пра гэта чытачам.