За крытыку ў псіхушку
Штодзёнка “Gazeta Wyborcza” зацікавілася справай віцебскага лекара. Гэты заўзяты прыхільнік Лукашэнкі нядаўна трапіў на прымусовае спецлячэнне за крытыку службы аховы здароўя.
45-гадовага лекара некалькі апошніх тыдняў лечаць у тым жа шпіталі, дзе ён працаваў. Рашэнне аб скіраванні яго прымаў суд постфактум на зачыненым паседжанні ў адсутнасці абвінавачанага. Той ужо тыдзень знаходзіўся ў лячэбніцы. Туды яго скіравала пракуратура.
Псіхіятрычная камісія праз дзень пацвердзіла гэтае скіраванне. Свой вердыкт камісія грунтавала на сведчаннях працаўнікоў шпіталю, скаргах лекара ды фільмах пра будні ўстановы, якія ён размяшчаў у інтэрнэце. У гэтых фільмах ён скардзіцца на мясцовых чыноўнікаў, якія рэгулярна крадуць у шпіталях грошы прызначаныя на рамонт ды абсталяванне. Цяпер за гэта ён праходзіць прымусовы курс лячэння.
Віцебскаму лекару не заўсёды не падабалася беларуская рэчаіснасць. У 2001-м годзе ён напісаў ліст у дзяржаўную газету “Советская Белоруссия”, у якім праслаўляў беларускае жыццё. Маўляў, ён, як звычайны грамадзянін, не адчувае існавання аніякай дыктатуры ў краіне.
Праз 12 год сітуацыя кардынальна змянілася. Віцебскі лекар стаў ахвяраў карнай псіхіятрыі з інструментарыя таталітарных рэжымаў. Гэта не першы падобны выпадак у Беларусі, раней гэты метад выкарыстоўвалі на апазіцыянерах, цяпер ахвярай можа стаць любы, хто крытыкуе ўладу.
Лекара выпусцілі са шпіталю толькі таму, што прэса ды праваабарончыя арганізацыі зацікавіліся справай і ўзнялі вэрхал.