Забароны і абмежаванні на наведванне лясоў уведзены ў 33 раёнах Беларусі

Забароны і абмежаванні на наведванне лясоў уведзены ў 33 раёнах Беларусі, паведамляе www.zviazda.by.

Карта забарон і абмежаванняў на наведванне лясоў. Фота з сайта www.mlh.by

Карта забарон і абмежаванняў на наведванне лясоў. Фота з сайта www.mlh.by


Па стане на 22 чэрвеня абмежаванні дзейнічаюць у 10 раёнах Гомельскай вобласці — Веткаўскім, Гомельскім, Добрушскім, Ельскім, Лельчыцкім, Мазырскім, Нараўлянскім, Акцябрскім, Рэчыцкім і Светлагорскім. У Гродзенскай вобласці забаронена наведваць лясы ў Бераставіцкім, Ваўкавыскім, Гродзенскім, Дзятлаўскім, Зэльвенскім, Карэліцкім, Мастоўскім, Навагрудскім, Астравецкім, Ашмянскім, Свіслацкім, Слонімскім, Смаргонскім і Шчучынскім раёнах. У Мінскай вобласці забарона ўведзена ў дзевяці раёнах — Дзяржынскім, Крупскім, Любанскім, Мінскім, Слуцкім, Смалявіцкім, Салігорскім, Старадарожскім і Уздзенскім.

У Мінлясгасе нагадваюць, што ў большасці выпадкаў прычынай лясных пажараў становіцца чалавечы фактар. Таму прымаемыя меры накіраваны на захаванне прыроды, а таксама здароўя і маёмасці грамадзян. Як толькі сітуацыя стабілізуецца — спадзе гарачыня і пройдуць дажджы, — лясы зноў дазволяць наведваць.

Парушэнне патрабаванняў пажарнай бяспекі ў лясах і на тарфяніках або забароны на іх наведванне без нанясення ўрону прыводзіць згодна з арт. 15.29 КоАП да папярэджання або накладання штрафу ў памеры да 25 базавых велічынь (1 БВ — Br27).

На сайце Міністэрства лясной гаспадаркі размешчана інтэрактыўная карта забарон і абмежаванняў на наведванне лясоў. З яе дапамогай можна ў аператыўным рэжыме адсачыць, у якіх рэгіёнах часова забаронена наведваць лясны фонд.