Закрыццё 4-га блока Чарнобыльскай АЭС ахоўнай аркай пачнецца 3 лістапада
Ахоўную арку над чацвёртым энергаблокам Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі (ЧАЭС) пачнуць насоўваць 3 лістапада, паведаміў міністр экалогіі і прыродных рэсурсаў Украіны Астап Сямерак.
«Правёў цэлы дзень у зоне адчужэння. Хацеў на свае вочы пераканацца ў тым, як завяршаюцца работы па падрыхтоўцы насоўвання аркі, якое павінна пачацца ўжо 3 лістапада. Работы выконваюцца якасна і завершацца своечасова», — напісаў А.Сямерак на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.
Ён адзначыў, што дзякуючы унікальнай тэхналогіі будаўніцтва сцяны на чацвёртым энергаблоку арку ўдасца злучыць з энергаблокам абсалютна герметычна.
Пасля накрыцця аркай разбуранага энергаблока Чарнобыльскай АЭС пачнецца новы этап пераўтварэння аб'екта "Сховішча" ў экалагічна бяспечную сістэму, які ўключае ў сябе дэмантаж нестабільных канструкцый і выманне радыеактыўных адходаў (РАТ) і паліваўтрымліваючых мас.
Паводле Інтэрфакс