Запалкі са Сталіным ад «Барысаўдрэў» і жорсткі адказ Міхеева

Барысаўская фабрыка выпусціла серыю пакункаў з выявамі медалёў СССР у ІІ Сусветнай. Сярод іншага — з партрэтам Сталіна і георгіеўскай стужкай. 

stalin___zapalki.png

Фота пакунку запалак выставіў на сваёй старонцы ў facebook вядомы рэканструктар Фёдар Міхееў. На першы погляд — нічога асаблівага, выява медалю «За перамогу над Германіяй», які давалі ў 1945-м кожнаму удзельніку вайны з савецкага боку.
Магчыма, праблемы ніякай няма? Пра гэта акурат і спыталіся ў Міхеева некаторыя facebook-сябры... 

stalin___zapalki___1.png

...А магчыма, мы ўжо настолькі звыкліся з прыніжэннямі і папулярызацыяй асобаў, якія пакінулі чорны след у нашай гісторыі, што і не заўважаем падобных фактаў. 

stalin___zapalki2.png


Вядома, што ў Літве, Польшчы альбо Украіне, якія таксама як і Беларусь моцна пацярпелі цягам ІІ Сусветнай, з'яўленне падобных выяваў на прадметах масавага ўжытку выклікала б скандал. У нас жа — хіба скандал у фэйсбуку.


Як думаеце, ці нармальна папулярызаваць Сталіна, прыкрываючыся болем ІІ Сусветнай для беларусаў? 

Пішыце ў каментарах!