Жарсці вакол «дварца»
Якая, урэшце, розніца, што будзе напісана на фасадзе звышшыкоўнага новабуда? Зразумела, што руская мова на будынку, які нібыта закліканы стаць металічнабетонным увасабленнем беларускай незалежнасці (каб ведалі і бачылі!) — недарэчны выклік, па сутнасці абвяржэнне гэтай самай незалежнасці. Але хіба гэты выклік у межах Рэспублікі Беларусь адзіны?
Загадкавы надпіс на таямнічым аб'екце
Спрэчка разгарэлася ў дзіўным кірунку. Любыя літары лёгка здзёўбваюцца. Будаўнікі нам наглядна і пераканаўча дэманструюць адсутнасць вечнай моцы. Пры адным рэжыме напішуць адно, пры іншым — іншае...
Не скажаш, што грамадзян мала цікавіць сам факт з’ўлення будынка-монстра на беразе Свіслачы. Цікавіць, але ціха, кулуарна. Спытаць і сказаць так, каб нікога не пакрыўдзіць. Вось і ў сеціве абмежаваліся разгадкай рэбуса з надпісам. Кошт цяперашняму парламенту мы ведаем, але ў грамадстве няма і самадзейнай замены яму. Не хапае бурных абмеркаванняў гарачых і балючых навін.
Прапаганда часта падкрэслівае, што кіраўнік дзяржавы небагаты, нічога асабістага не мае. Хаця ступень беднасці-багацтв
Ніхто дакладна не пералічыць, колькі рэзідэнцый у кіраўніка дзяржавы, якім быў іх сумарны кошт пры будаўніцтве, у якую капейчыну абыходзіцца іх утрыманне. Гэта стала вялікай таямніцай. А былі
такія часы, калі старшыня антыкарупцыйнай камісіі Вярхоўнага Савета 12 склікання вазіў журналістаў у Дразды і паказваў, глядзіце, як шыкавалі партыйныя бонзы, у іх тут нават цяпліца для
агурочкаў-памідо
Вызначэнне так званага сярэдняга ўзроўню жыцця — адзін з самых камуфляжных крытэрыяў. Некалі ў арміі узровень сілы роты вызначылі па салдату, які найгорш страляў, найгорш бегаў, найгорш вісеў на турніку. Наш сацыяльны дабрабыт варта было б мераць па самаму горшаму дому для састарэлых, па самаму нехлямяжаму шпіталю… Бо ўсё астатняе – гэта пыха, цяга да байства, пагарда да людзей.