Затрыманы Алег Волчак

Прыкладна ў 15.30 у пятніцу, 27 студзеня, на адной з вуліц Мінска супрацоўнікі праваахоўных органаў затрымалі вядомага праваабаронцу, былога следчага пракуратуры і воіна-афганца Алега Волчака. Кіраўнік зарэгістраванага ва Украіне Праваабарончага цэнтра “Прававая дапамога насельніцтву зараз знаходзіцца ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на вуліцы Акрэсціна.

Прыкладна ў 15.30 у пятніцу, 27 студзеня, на адной з вуліц Мінска супрацоўнікі праваахоўных органаў затрымалі вядомага праваабаронцу, былога следчага пракуратуры і воіна-афганца Алега Волчака.

Кіраўнік зарэгістраванага ва Украіне Праваабарончага цэнтра “Прававая дапамога насельніцтву зараз знаходзіцца ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на вуліцы Акрэсціна.

Адразу пасля затрымання Алега Волчака даставілі ў РУУС Маскоўскага раёна сталіцы. Там на яго склалі пратакол паводле артыкула 17.1 Кодэкса аб адміністратыўных правапарушэннях за быццам бы дробнае хуліганства.

У чым выяўлялася гэтае “дробнае хуліганства, пакуль невядома. Тым не менш, у ізалятары на Акрэсціна праваабаронца правядзе наступныя трое сутак, бо суд над ім адбудзецца толькі ў панядзелак, 30 студзеня.

Разгляд адміністратыўнае справы Алега Волчака будзе праходзіць у судзе Цэнтральнага раёна Мінска.