
Спачатку Дзмітрыю інкрымінавалі арт. 369 Крымінальнага
кодэксу (Абраза прадстаўніка ўлады), затым дадалі артыкул 342 КК (Арганізацыя
альбо актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, груба парушаючых грамадскі парадак).
Ён утрымліваецца ў СІЗА-1 на Валадарскага.
Вядома, што раней Лукша шмат гадоў працаваў у
Белтэлерадыёкампаніі, быў вядучым праграмы «Зона X».