Былы журналіст БТ Дзмітрый Лукша і яшчэ 10 чалавек прызнаныя палітвязнямі
У Беларусі палітвязнямі прызнаныя яшчэ 11 чалавек. Сярод іх — Ілля Вайцяховіч — сын вядомага бізнесоўца Эдуарда Вайцяховіча, да якога ён ехаў на пахаванне і быў затрыманы.
У статусе палітвязня знаходзіцца таксама былы вядучы праграмы «Зона Х» на тэлеканале «Беларусь 1» і пазаштатны карэспандэнт казахскага тэлеканала «Хабар 24» Дзмітрый Лукша, паведамляе REFORM.by.
Акрамя таго, палітвязнямі прызнаныя Іван Чарнаморчанка, Андрэй Лакцевіч, Алена Балтрукова, Іван Куляшоў, Іна Шырокая, Дар'я Верамейчык, Уладзіслаў Навіцкі, Дар'я Ляўко і Дзяніс Карэа-Ландім.
На сёння ў Беларусі 1203 чалавекі знаходзяцца ў статусе зняволенага па палітычных матывах.