Аксана Колб у зняволенні піша турэмныя нататкі і вершы для ўнука. +Комікс
Мы атрымалі вестку ад Аксаны Колб, галоўнага рэдактара «Новага Часу». "Тут менавіта так, як я сабе і ўяляла. Стаўленне нармальнае, камеры больш на палову запоўненыя палітычнымі", — піша яна.

“Лісты да мяне даходзяць вельмі-вельмі непрадказальна. Але ж я ведаю, што вы ўсе пішыце, таму асабліва не пераймаюся. Агулам увогуле не пераймаюся, бо тут можна цалкам адпачыць ад усяго. У першую чаргу, ад кепскіх навін.
Шмат каго тут убачыла, хоць і мімаходам. Усе здзіўляліся, пэўна, думалі, што я даўно з’ехала. А вось не :) Вось выйду на волю “з чыстым сумленнем” і адпраўлюся ў турнэ па гарадах і вёсках”.
У зняволенні Аксана не марнуе час дарэмна і піша нататкі, спадзяецца, што, мо, і на кніжку назбіраецца. А яшчэ — вершы для ўнука Генры і… дзіцячыя коміксы.
Першую частку коміксаў ад галоўнага рэдактара “Новага Часу” прапануем вашай увазе.





Адрас для лістоў падтрымкі: 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, СІЗА-1. Колб Аксана Мікалаеўна.