Затрымалі гарадзенца, які 11 ліпеня вывесіў на Кургане Славы бел-чырвона-белы сцяг (відэа)

Як паведамляе прэс-служба МУС, пры спробе збегчы за мяжу пасля здзеку з дзяржсцяга затрыманы жыхар Гродна.

Скрыншот з відэа МУС

Скрыншот з відэа МУС

На 41-гадовага жыхара Гродна выйшлі супрацоўнікі крымінальнага вышуку. Уначы 11 ліпеня на Кургане Славы ў абласным цэнтры ён замацаваў палатно бел-чырвона-белага колеру на дзяржаўным сцягу. Мужчыну затрымалі пагранічнікі пры спробе выехаць з Беларусі.
У тую ноч, сабраўшы неабходны набор інструментаў, гараджанін на ровары прыехаў да месца, скруціў сцяжкамі афіцыйны сцяг і павесіў на яго БЧБ-палотнішча, якое ў рэлізе МУС назвалі «калабарацыянісцкім».


Следчыя распачалі крымінальную справу за здзек з дзяржаўнага сцяга.