Журналіста Іллю Дабратвора не затрымлівалі (абноўлена)
Сёння ранкам з'явіліся паведамленні аб тым, што ў Мінску затрымалі журналіста-фрылансера Іллю Дабратвора.
![Ілля Дабратвор Ілля Дабратвор](/img/v1/images/13879421_1830149757213389_153921835953756_n.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Ілля Дабратвор
Як паведамляе тэлеграм-канал «Страна для жизни», Ілля Дабратвор паспеў патэлефанаваць і паведаміць, што яго затрымліваюць.
Цягам апошніх месяцаў да журналіста дадому рэгулярна наведваліся сілавікі. Яго жонку Іну Дабратвор неаднаразова каралі вялізнымі штрафамі нібыта за пікетаванне, і жанчына вымушаная была з'ехаць у Польшчу.
Ілля Дабратвор застаўся ў Мінску адзін з пяццю непаўнагадовымі дзецьмі.
Абноўлена: як паведамляе «Наша Ніва», інфармацыя пра затрыманне журналіста-фрылансера Іллі Дабратвора не адпавядае рэчаіснасці. У той самы час мужчына знаходзіўся на допыце ў Следчым камітэце Заводскага раёна Мінска.
Сам Дабратвор кажа, што нікому не тэлефанаваў аб уласным затрыманні.
У СК Дабратвора выклікалі па крымінальнай справе адносна псавання маёмасці. Справа ў тым, што хтосьці ў пад’ездзе дома на вуліцы Арцёма наляпіў партрэты палітвязняў. У справе пакуль няма абвінавачаных.