Затрымана Ніна Багінская
Грамадская актывістка Ніна Багінская затрымана ў Мінску: каля фігуры "гарадавога" яна ладзіла адзіночны пікет з плакатам "Свабоду палітвязням".

Спадарыня Ніна Багінская з тым самым плакатам у рэдакцыі "Новага Часу"
Пра гэта на сваёй старонцы ў фейсбуку паведаміла Ганна Шапуцька.
Ніну Багінскую, Надзею Батура, Алену Талстую і журналіста Максіма Клімовіча затрымалі і прывезлі ў Цэнтральны РАУС Мінска.
Надзея Батура паспела апублікаваць стрым з пікета.
Алену Талстую і Надзею Батуру адпусцілі каля 18.50. Па стане на 19.30 усе затрыманыя адпушчаны. На Ніну Багінскую і Алену Талстую складзеныя пратаколы, паведаміла "Вясна".