Затрыманы актывіст Зміцер Паліенка

10 сакавіка ў мінскім Доме правасуддзя затрыманы сацыяльны актывіст Зміцер Паліенка, які прыйшоў на абвяшчэнне прысуда суда Першамайскага раёна па так званай справе антыфашыстаў.

palienka_21_1.jpg


Падчас агучвання прысуду некалькі актывістаў пачалі выкрыкваць “Ганьба!” і іншыя рэплікі на знак нязгоды з рашэннем суддзі адносна пакарання фігурантаў справы, але затрыманы быў толькі Зміцер Паліенка, паведамляе spring96.org.
Меркавана, актывіст знаходзіцца ў РУУСе Маскоўскага раёна, аднак дзяжурны не пацвердзіў гэтую інфармацыю праваабаронцам, якія туды тэлефанавалі.