Затрыманы лідар «Маладога Фронта»
У Мінску затрымалі лідара «Маладога Фронта» Дзяніса Урбановіча.
Пра затрыманне паведаміў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку Віталь Трыгубаў.
Ён напісаў, што раніцай 25 сакавіка «невядомыя» затрымалі Дзяніса Урбановіча. «Яго перавезлі ў Жодзіна», — паведаміў Трыгубаў.