Затрыманы знакаміты дзіцячы пісменнік Уладзімір Ягоўдзік, ён выйшаў пакарміць птушак
Пра гэта ў сваім фэйсбуку паведаміў мастак Павел Татарнікаў. Ён просіць адгукнуцца сведак затрымання.
«Затрыманы знакаміты дзіцячы пісменнік Уладзімір Ягоўдзік. Учора, 27 снежня, недзе паміж 16.15 і 17.15 у раёне вул. Лесі Украінкі (Вяснянка) — Пераможцаў — набярэжная Свіслачы ў тым раёне парка. Ён пайшоў з хаты з батонам падпахаю, па сваёй звычцы карміць качак на рэчку. Можа, хто быў сведкам. Гэтую ноч Уладзімір Іванавіч быў у Цэнтральным РУУСе, сёння нібы прызначаны суд па скайпе. Артыкул абвінавачвання і абставіны невядомыя», — напісаў Павел Татарнікаў.