Зіма, сыходзь! (шмат фота)

Літаральна ўчора мы з асалодай дыхалі водарамі вясны, чулі вясновыя птушыныя спевы, але ўжо зранку зіма зноў перайшла ў наступ.

_sneh___zaviruha___snehapad___nadvor_e__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas__9__logo.jpg

Як хтосьці дакладна заўважыў, сёлета зіма трымаецца сінімі пальцамі да апошняга.

Зранку аўтамабілісты прыгадалі, што такое заторы, а пешаходы спрабавалі як мага хутчэй апынуцца хоць пад якім дахам.

_sneh___zaviruha___snehapad___nadvor_e__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas__14__logo.jpg

_sneh___zaviruha___snehapad___nadvor_e__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas__6__logo.jpg

На надыходзячых выхадных, паводле прагнозаў сіноптыкаў, істотнай змены надвор'я чакаць не даводзіцца, але трэба памятаць, што гэтыя выхадныя — апошнія дні масленічнага тыдня. Трэба пячы і есці бліны, а таксама не забыцца гучна праводзіць зіму.

Смачных выхадных!

Зіма, сыходзь! Сыхооодзь!