Зінаіду Цімошак выклікаюць у міліцыю. Дапоўнена

Падставай для выкліку "на прафілактыку" стаў артыкул пра ўшанаванне памяці герояў Слуцкага збройнага Чыну ў Грозаве. 

fb203453_2.jpg


Па тэлефоне Зінаіда Цімошак патлумачыла міліцыянту, што ў мерапрыемстве не ўдзельнічала. Убачыла, што нешта адбываецца, калі прыехала ў грозаўскую краму па малако, і напісала ў НЧ, бо журналіст, і гэта прафейсійны абавязак. Ехаць у міліцыю наша калега адмовілася. "Калі хочуць, хай бяруць мяне штурмам і з кайданкамі", — заявіла яна.
Дапоўнена: Пазней стала вядома, што на "прафілактычную гутарку" выклікаюць усіх удзельнікаў таго мерапрыемства, каго індэнтыфікавалі. Падчас ушанавання памяці за крамай у Грозаве хавалася міліцэйская машына, якая здымала людзей.