Случакі ўшанавалі памяць герояў Слуцкага Збройнага чына (фота)

27 лістапада 2020 года споўнілася 100 гадоў Слуцкаму Збройнаму Чыну. Кветкі і знічкі, бел-чырвона-белыя стужкі з'явіліся на крыжы ў гонар паўстанцаў у гэты дзень у Грозаве.

img_20201127_145433_logo.jpg


Сёлета жыхары Слуцка першымі ўшанавалі памяць удзельнікаў Слуцкага паўстання і наведалі памятныя месцы Збройнага Чыну. Адна за другой каля 15 гадзін у цэнтр аграгарадка пад'ехалі аўтамабілі з Слуцка. Кветкі, сцягі, бел-чырвона-белыя стужкі, урачыстыя словы ў памяць Грозаўскага палка і тых, хто загінуў за незалежнасць Бацькаўшчыны ў 1920 годзе...

img_20201127_145421_logo.jpg
img_20201127_144732_logo.jpg


Нягледзячы на рэпрэсіі, на міліцэйскі гвалт жыхары Слуцка не забылі пра землякоў, палеглых сто гадоў таму, і ажыццявілі вандроўку па памятных месцах гістарычных падзей. Некалькі тыдняў таму назад яны сабралі грошы сярод неабыякавых грамадзян і з дапамогай адмыслоўцаў замянілі спарахнелы драўляны крыж у Грозаве на новы металічны. Памяць пра сапраўдных герояў Беларусі пражыла ўжо стагоддзе і працягне жыць далей.

img_20201127_144909_logo.jpg