Зялёныя ідуць у палітыку
Беларуская партыя “Зялёныя (БПЗ) фарміруе адкрыты спіс кандыдатаў у дэпутаты мясцовых саветаў.
Паводле слоў лідэра партыі Алега Новікава, любы незалежны кандыдат, які падзяляе прынцыпы БПЗ, можа далучыцца да блоку.
Новікаў адзначыў, што арганізавана партыя не ўдзельнічала ў выбарах ужо больш за 20 гадоў. “Былі спробы самастойнага вылучэння сябраў партыі, але арганізавана партыя сваіх кандыдатаў не
вылучала. Цяпер мы вырашылі вярнуцца ў актыўную палітыку, — сказаў ён.

Паводле слоў лідэра БПЗ, партыя разглядае выбары ў мясцовыя саветы “як магчымасць для прыцягнення ўвагі ўладаў і грамадскасці да праблем экалогіі ў нашай краіне.
“Стаўшы дэпутатамі мясцовых саветаў, нашы актывісты будуць садзейнічаць рэалізацыі асноўных кірункаў дзейнасці партыі. Гэта распрацоўка комплексу экалагічных законаў, выкарыстанне ва ўсіх
галінах толькі экалагічна чыстых, энергазберагальных і бяспечных тэхналогій, а таксама забеспячэнне грамадзянам Беларусі права на здароўе і паўнацэннае жыццё ў сацыяльна і экалагічна здаровым
асяроддзі, — патлумачыў Алег Новікаў.