Знакамітая выява на плоце Шчоткінай «праступіла» ў Мазыры (фотафакт)
Знакамітая выява на плоце экс-міністра працы Марыяны Шчоткінай, з якой мінскія камунальнікі змагаліся тыдзень таму, сёння праступіла на сцяне будынка ў Мазыры. Пра гэта паведамілі ў групе Мазыр ВКонтакте. Пры гэтым у Шчоткінай з’явілася кампанія — Міхаіл Мясніковіч, старшыня Савета рэспублікі Нацыянальнага сходу.

Выява Шчоткінай, якая цяпер займае пасаду віцэ-спікера верхняй палаты парламента, суправаджаецца подпісам: «Гэта я прыдумала падатак на беспрацоўе. І будую сабе катэдж за 2 млн $», а Мясніковічу невядомыя мастакі прыдумалі іншы тэкст: «Гэта я павысіў камуналку, а заробкі не».
Паводле euroradio.fm