Зняволены з Магілёва атрымаў дыплом маскоўскіх Калядных чытанняў
Старшыня Сінадальнага аддзела па турэмным служэнні Беларускай Праваслаўнай Царквы протаіерэй Георгій Лапухоў узяў удзел у працы секцыі “Царква і турэмнае служэнне” ў рамках XXIV Міжнародных Калядных адукацыйных чытанняў у Маскве.
![georgij_lopuhov.jpg georgij_lopuhov.jpg](/img/v1/news/full/georgij_lopuhov.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Падчас працы секцыі былі названыя пераможцы штогадовага агляду турэмных праваслаўных суполак “Не колькасцю, а пакорай”, у т. л. конкурса праваслаўнага іканапісу асуджаных, якія знаходзяцца ў месцах пазбаўлення волі.
Адным з лаўрэатам конкурсу стаў асуджаны з ВК-15 у Магілёве. Дыплом для лаўрэата быў уручаны а. Георгію Лапухову.
Праваслаўная супольнасць ВК-5 з Івацэвічаў была ўганараваная граматай Сінадальнага аддзела Маскоўскага Патрыярхата па турэмным служэнні.
Таксама ў працы секцыі ўдзельнічалі святары з Брэсцкай і Віцебскай епархіяў.
Паводле: krynica.info