Зняволены Уладзімір Гундар важыць 55кг, а раней важыў 74

Адданы беларус з актыўнай жыццёвай пазіцыяй, інвалід другой групы з Баранавічаў Уладзімір Гундар незаконна ўтрымліваецца ў турэмных умовах.

Жонка Уладзіміра Гундара спадарыня Алена. Фота Дзмітрыя Дзмітрыева

Жонка Уладзіміра Гундара спадарыня Алена. Фота Дзмітрыя Дзмітрыева

З дыягназам аблетэруючы атэрасклероз яго не павінны былі падвяргаць арышту і змяшчэнню ў памяшканні турэмнага тыпу, нават калі б ён быў насамрэч у чымсьці вінаваты. Нягледзячы на закон, Уладзіміра Гундара ўжо паўгода ўтрымліваюць у нечалавечых умовах, кажа яго жонка Алена:
— Мяркуючы па тым, што яго забіралі з карцара ў камеру на два дні, каб прывесці яго здароўе ў норму, я так разумею, што ў яго зашкальваў ціск. Таму што першыя дні ён не прымаў там таблеткі. Аб’явіў галадоўку, а першыя пяць дзён нават сухую галадоўку, а раз няма ежы і вады — ён не прымаў і таблеткі. Зараз ён важыць 55 кг, а раней важыў 74.
Пасля вобшуку, які праводзіў КДБ, Уладзіміра Гундара арыштавалі як саўдзельніка Мікалая Аўтуховіча па справе «аб тэрарызме». 20 траўня яго асудзілі на тры гады калоніі за гвалт ці пагрозу ўжывання гвалту да службовай асобы. Тэрмін утрымання пад вартай па справе «аб тэрарызме» Уладзіміру Гундару працягнулі да 2 верасня.
Паводле racyja.com