Зноў больш за 8 тысяч: Мінздароўя апублікавала сутачныя даныя па COVID-19
За суткі ў Беларусі зарэгістравалі 8248 пацыентаў з COVID-19. Такія даныя прыводзіць прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.
![11948952_c3l19.jpg 11948952_c3l19.jpg](/img/v1/images/11948952_c3l19.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваныя 859 884 чалавекі са станоўчым тэстам на COVID-19.
Выпісалі за суткі 1693 пацыента, агульная колькасць афіцыйна ачунялых — 845 171 пацыент з раней пацверджаным дыягназам COVID-19.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 6313 пацыентаў з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй. За суткі памерлі 18 чалавек.
За мінулыя суткі выканана 30 734 тэсты. Усяго ў краіне праведзена 12 218 805 тэстаў.