У Беларусі 7919 новых выпадкаў COVID-19
За мінулыя суткі ў Беларусі зарэгістраваныя 7919 пацыентаў з COVID-19, паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя. З пачатку пандэміі ў краіне выяўлена 851636 выпадкаў інфікавання.
![1585043325_0_0_3022_1701_1920x0_80_0_0_0050c93c6d5f790e8cf63ae928015f93.jpg 1585043325_0_0_3022_1701_1920x0_80_0_0_0050c93c6d5f790e8cf63ae928015f93.jpg](/img/v1/images/1585043325_0_0_3022_1701_1920x0_80_0_0_0050c93c6d5f790e8cf63ae928015f93.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
З учорашняга дня выпісаныя 1978 пацыентаў, а ўсяго афіцыйна ачунялі 836 809, піша REFORM.by.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі ў Беларусі, па афіцыйных дадзеных, памерлі 6295 пацыентаў з каронавірусам, з якіх за суткі — 17.
Усяго ў краіне праведзены 12 188 071 тэст. З учорашняга дня выканана 27 065 даследаванняў.