Зноў рост: у Беларусі за суткі 1963 новых выпадкі COVID-19
Міністэрства аховы здароўя паведаміла аб 1963 новых выпадках COVID-19 за суткі. Гэта найбольшая колькасць з 14 студзеня. Сутачны рэкорд выяўленых выпадкаў за ўвесь час пандэміі па афіцыйнай статыстыцы складае 1975.
Кіраўнік Міністэрства аховы здароўя Дзмітрый Піневіч на днях прагназаваў рост захворвання ў сувязі са сканчэннем адпускнога сезона. Па яго словах, складанай сітуацыі пры гэтым ён не бачыць, адзначае REFORM.by.
З пачатку пандэміі ў Беларусі захворванне дыягнаставана ў 490 926 чалавек.
З учорашняга дня выпісаныя 1999 пацыентаў. Усяго ачунялі 482 993 чалавекі з выяўленым раней каронавірусам.
За ўвесь перыяд распаўсюджання інфекцыі ў краіне памерлі 3837 хворых. За суткі зарэгістравана 11 смяротных выпадкаў.
Усяго ў Беларусі праведзена 7 899 806 тэстаў. З учорашняга дня выканана 20659 даследаванняў.