У гэты дзень у розных гарадах свету шыльды, вітрыны, ліхтары запальваюцца сінім колерам, бо сіні — афіцыйны колер аганізацыі па абароне правоў людзей з аўтызмам Autism Speaks. Акцыя «Запалі зорную ноч» прайшла па ініцыятыве сямейнага інклюзіўнага тэатру «і» і кампані velcom пад эгідай сусветнай ініцыявы Light It Up Blue.
«Гэта не першая акцыя, якую праводзіць velcom у сусветны дзень інфармавання аб праблеме аўтызму, — распавядае
Мікалай Брэдзелеў, начальнік аддзелу карпаратыўных камунікацый velcom. —
Ужо на працягу некалькіх гадоў у гэты дзень Мінск запальваеццаа сінім. У адзін год velcom нават на лагатыпе змяняў свой звыклы колер на сіні».
Сёлета акцыю «Запалі зорную ноч» прымеркавалі да прэм’еры новай пастаноўкі тэатру — першага паказу беларуска-галандскага спектакля «Восем пачуццяў, або Нараджэнне чалавека». Улічваючы тыя факты, што некаторыя ўдзельнікі спектаклю — галандцы, Ван Гог — галандскі мастак, а карціна «Зорная ноч» у асноўным ўвабрала ў сябе сінія колеры, то было вырашана запаліць менавіта яе.
Любы жадаючы змог узяць у арганізатараў святлодыёдную лямпачку і запаліць на канструкцыі-карціне «Зорная ноч» сваю ўласную зорку. Жывая карціна была запалена і нагадвала мінчукам аб праблеме аўтызму да 22 гадзіны вечара.