Зуліхан Магамадава: З учорашняга дня дэ-факта ідзе украінска-расейская вайна
Хацела напісаць "неабвешчаная, у лепшых фашысцкіх традыцыях", але гэта была б няпраўда — фашысты ў свой час абвясцілі вайну па ўсіх правілах, двойчы — у нямецкай амбасадзе ў Маскве і савецкім пасольстве ў Берліне.
Украіна. Славянск. 14 красавіка 2014 года
Ахвярамі першага дня вайны сталі чатыры чалавекі з украінскага боку — двое вайскоўцаў і двое цывільных (магчыма выпадковыя ахвяры ) і каля дзесяці параненых.
Страты сярод зборнай рашысцкай салянкі ("зялёныя чалавечкі" + прыезджыя адстаўнікі + мясцовыя праплочаныя + мясцовыя ашуканыя) — быццам бы трое, з іх два грамадзяніна РФ, але гэта не дакладная інфа.
Нічога асабліва пафаснага з гэтай нагоды пісаць не збіраюся — гэтай вайны тут чакалі, як непазбежнасці, з моманту з'яўлення "зялёных чалавечкаў" у Крыме.
Калі Януковіч пасля некалькіх месяцаў Майдана і пачатку сілавога канфлікту нарэшце пагадзіўся на нейкія перамовы з апазіцыяй, з'явіўся жарт: "Януковіч ва ўсім адстае на два крокі. Калі яго будуць весці на шыбеніцу, да яго дойдзе, што час падаваць у адстаўку".
Дык вось, цяперашнія ўлады ў плане "адставання " цалкам такія ж. Учора яны дадумаліся
паспрабаваць правесці ў Славянску антытэрарыстычную аперацыю — калі час для яе быў безнадзейна згублены і трэба было ўжо праводзіць паўнавартасную ваенную аперацыю.
Выпусцілі — не супраць узброеных чым папала апалчэнцаў, а супраць расійскага спецназа — невяваўшых сілавікоў СБУ, якія прызвычаіліся адчуваць сваю крутасць у параўнанні з
бяззбройнымі (бо ў Украіне за доўгія гады не было ні аднаго сур'ёзнага канфлікту, дзе яны маглі б выпрабаваць, на што здольныя ).
У выніку аперацыя правалілася. Спачатку калона БРТ ледзь не чатыры гадзіны стаяла на ўездзе ў горад, чакаючы мянтоў з "Амегі", якія недзе заблукалі. Потым байцы "Альфы" трапілі ў засаду, па ўсіх правілах арганізаваную прыкладна дзесяццю расійскімі спецназаўцамі. Вынік — забітыя і параненыя. Так, яны першыя ахвяры і першыя героі украінска-расійскай вайны. Але гэтых ахвяр і гэтага паражэння можна было б пазбегнуць, калі б аперацыю планавалі і праводзілі вопытныя людзі.
З набліжэннем і пачаткам вайны прадстаўнікі новай улады выразна падзяліліся на баязліўцаў, дурняў і здраднікаў. Баязліўцы проста баяцца браць на сябе кроў. Дурні
ціхамірна разлічваюць на дапамогу Захаду. Здраднікі свядома працуюць у інтарэсах Крамля.
Нарэшце прынята рашэнне аб пачатку паўнавартаснай ваеннай аперацыі.
Паколькі ўсе гэтыя гады ў рэальнасць вайны ніхто не верыў і армія разглядалася выключна як поле для крысятніцтва, на першыя ролі выходзяць людзі з баявым вопытам — звычайна ў чыне не вышэй
за капітана, ці ўвогуле без чыну, ветэраны лакальных войнаў па ўсім свеце, спяцы. Пузатыя
генералы з Генштаба зняважана бегаюць да іх на паклон і моляць нешта зрабіць. Спяцы лаюцца,
кажуць генералам ў твар усё, што пра каго думаюць, і бяруцца за працу. У адрозненне ад палітыкаў,
яны разумеюць, што ёсць Радзіма, якую трэба абараняць.
Цяпер яны выратуюць Украіну. Пасля перамогі іх, натуральна,
паспрабуюць знішчыць.
Яшчэ адно хачу сказаць, пакуль ёсць час. З пачаткам вайны практычна ўсё, што з'яўляецца ў СМІ —
гэта ўжо не інфармацыя, а ваенная прапаганда, якой верыць нельга. Хачу растлумачыць — не “кремлеботам” і
''русскомирникам'', а разумным людзям, як пазнаваць праўду, не знаходзячыся ў эпіцэнтры падзей.
СМІ ўжо нельга падзяліць на сумленныя і хлуслівыя і чытаць толькі сумленныя. Таму што абсалютна ўсе СМІ вельмі значную частку інфармацыі аб ваенным канфлікце будуць браць у кіраўнікоў і прэс-службаў сілавых ведамстваў. А тыя, натуральна, будуць хлусіць, не саромеючыся.
Увогуле, чаму верыць катэгарычна нельга:
— Усім расійскім СМІ;
— Любым паведамленням ва ўкраінскіх і іншых СМІ,
крыніца якіх — украінскія сілавыя ведамствы, іх начальства і прэс-службы. Больш за ўсіх хлусіць
наш дарагі "фэйсбук-міністр" Авакаў. Усё, што зыходзіць ад яго, iнфармацыяй не лічыцца па
змаўчанні. Менш за іншых хлусіць,
напрыклад, кіраўнік СНБА Парубій, але самі разумееце — вайна, на высокі ўзровень праўдзівасці яго паведамленняў не спадзявайцеся.
— Паведамленням палітыкаў. Яны будуць проста не ў курсе таго, што адбываецца.
Але па старой мірнай звычцы будуць спрабаваць
піярыцца, робячы рашучыя заявы і паведамляючы "эксклюзіўную" інфармацыю.
— Відэаролікам ў ютубе, якія маюць прапагандысцкую афарбоўку. Іх адразу відаць — назвай і падачай матэрыялу яны імкнуцца
стварыць у гледача пэўнае ўражанне, сфармаваць яго меркаванне.
Гэтыя ролікі — альбо відавочны фэйк, пастаноўка (накшталт злоўленага амерыканца ў форме "Сокала" ), альбо часцей — скажэнне рэальнай карціны (напрыклад, вам пакажуць
дзесяць харкаўчан, якія горача агітуюць за Расею, і аднаго-двух са знешнасцю бамжоў або маргіналаў, якія будуць выступаць за Украіну — каб вы падумалі, што гэта зрэз думкі гараджан).
— Знаёмым, якія кажуць: "У мяне там сваякі, таму я ўсё
ведаю". Па-першае, не факт, што гэтыя сваякі сапраўды ёсць. Па-другое, сваякі, калі толькі яны не самыя актыўныя ўдзельнікі
ці журналісты, сядзяць па дамах або на працы і нічога не ведаюць.
— Проста чуткам, у якіх пасля дбайных пошукаў так і не знаходзіцца годная
даверу першакрыніца.
Чаму верыць можна (хоць таксама, вядома, з аглядкай):
— Рэпарцёрам-стрынгерам з рэпутацыяй праўдзівых, якія працуюць на сябе, накшталт
Аркадзя Бабчанкі. Але пры гэтым неабходна аддзяляць іх асабістае меркаванне і ўспрыманне
ад фактаў, што яны выкладаюць.
— Старонкам у сацсетках фатографаў, стрымераў і г.д. — Увогуле, "непішучых" журналістаў. Гэтыя запісы яны звычайна робяць для сябе і сяброў, таму там высокі ўзровень праўдзівасці.
Плюс гэтыя людзі элементарна назіральныя.
— Запісам у
фэйсбук і твітэр выпадковых людзей, відавочцаў (натуральна, не аднаму выпадковаму запісу, інакш нарвецеся на фэйк, а сукупнасці гэтых сведчанняў). Каб іх знайсці, трэба прарабіць незвычайную працу, але яна таго вартая.
— Відэаролікам без прапагандысцкай афарбоўкі. Напрыклад, падзея знята выпадковым
сведкам з акна на тэлефон, відэа відавочна не апрацавана, выразна відаць месца, дзе ўсё адбываецца — вуліца, будынкі і г.д. (Калі фальшыўка, мясцовыя жыхары выкрыюць). Пры гэтым нельга забываць, што ролік, які
перад вамі, сведчыць толькі аб тым, што ў дадзены час у дадзеным месцы адбылася АДНА канкрэтная падзея. Каб гаварыць аб характэрнасці такіх падзей, трэба мець дзясяткі падобных ролікаў.
— Адэкватным знаёмым, якія рэальна бяруць удзел у падзеях і не
схільныя да залішняй хвальбы і г.д.
У мяне самой муж у гэтым усім шчыльна задзейнічаны, але
менавіта таму, самі разумееце, вельмі шмат пра што я буду вымушана маўчаць. Я пакуль дома, сяджу з дзіцём. Дзіцё самастойна, па ўласнай ініцыятыве, сабраў сабе трывожны заплечнік. Вырас незаўважна — у ім ні адной цацкі.
Рабі што трэба, і будзь што будзе!
Зуліхан Магамадава, болг zulikhan