Журналісту «Камсамолкі» Генадзю Мажэйку працягнулі тэрмін пад вартай да 1 лютага

Журналіста «Комсомольской правды» Генадзя Мажэйку пакінулі пад вартай да 1 лютага 2022 года, паведамляе «Еўрарадыё» са спасылкай на kp.ru.

Генадзь Мажэйка

Генадзь Мажэйка


За кратамі Генадзь Мажэйка плануе напісаць кнігу пра сваю гісторыю, паведаміла яго адвакатка.
Мажэйка зрабіў інтэрв'ю з аднакласніцай Андрэя Зельцэра, застрэленага ў Мінску супрацоўнікамі КДБ пры штурме кватэры. Артыкул з'явіўся на сайце «Комсомольской правды в Беларуси», але неўзабаве яго выдалілі. Сайт выдання быў заблакаваны беларускімі ўладамі. Сам Мажэйка спрабаваў вылецець у Еўропу праз Маскву, але яго не выпусцілі. А неўзабаве беларускія сілавікі затрымалі яго і ўзялі пад варту.
Журналіста вінавацяць па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: «Абраза прадстаўніка ўлады» і «Распальванне сацыяльнай варожасці».