Жыццё пасля вызвалення

Усе, хто так ці інакш сутыкаўся з беларускай пенітэнцыярнай сістэмай, кажуць, што яна не спрыяе выпраўленню зняволенага. У найлепшым выпадку, яна служыць сістэмай пакарання, а ў найгоршым — кузняй рэцыдывістаў.



allnews_ya1_ru_2552403.jpg

Дзяржава ж пакуль, па вялікім рахунку, не заклапацілася гэтай праблемай. Затое ёй заклапаціліся беларускія і міжнародныя недзяржаўныя грамадскія аб’яднанні, а таксама Еўрасаюз.

11 лютага ў памяшканні амбасады Венгрыі ў Беларусі адбылася прэзентацыя праекта, які фінансуецца Еўрасаюзам, і павінен палепшыць жыццё некаторым людзям, вызваленым з месцаў зняволення. Называецца праект «Садзейнічанне інтэграцыі асобаў, якія вызявліліся з месцаў зняволення, у Беларусі». Гэты праект рэалізуецца Венгерскай экуменічнай службай дапамогі і Міжканфесійнай місіяй «Хрысціянскае сацыяльнае служэнне». І, як быо сказана, на 80% фінансуецца ЕС.

Амбасадар Венгрыі Вімлаш Сіклавары адзначыў, што не толькі ЕС заклапочаны лёсам беларускіх вязняў. Венгерская экуменічная служба дапамогі знайшла ў Беларусі партнёра — «Хрысціянскае сацыяльнае служэнне», і атрымала ад Міністэрства замежных справаў Венгрыі на гэтую праграму 8 мільёнаў форынтаў. Таму зусім невыпадкова прэзентацыя праграмы праходзіла ў Венгерскай амбасадзе.

Кіраўніца прадстаўніцтва ЕС у Беларусі Майра Мора адзначыла, што гэты праект — не першы падобны, які рэалізуецца ў Беларусі з дапамогай еўрапейскіх грошай. Напрыклад, ёсць праект па рэінтэграцыі былых асуджаных у грамадства, які праводзіць Міжнародны Чырвоны крыж у супрацоўніцтве з Беларускім Красным крыжом. Мэта таго праекта падобная на новы, але справа ў тым, што абодва Чырвоных крыжа працуюць на лакальным узроўні — толькі ў Шклове і Магілеве. Новы ж праект разлічаны на тры вобласці Беларусі: Гродненскую, Гомельскую і Віцебскую.

Яшчэ ЕС падтрымлівае аналагічны праект па медычнай дапамозе людзей у турмах. Але і тут — медычная дапамога аказваецца толькі тым зняволеным, хто вызначаны як ВІЧ-інфекаваны. Новы ж праект будзе шырэйшым, лічыць Мора. «Я лічу, што ўсе гэтыя праекты спрыяюць такой важнай галіне актыўнасці, як рэінтэграцыя былых асужданых у грамадства, і які паказвае сталасць і гатоўнасць любога грамадства спраўляцца са сваітмі рпаблемамі, і не толькі караць, але і перавыхоўваць людзей», — адзначыла Мора.

kalonija.jpg

Па словах праектанта з беларускага боку, старшыні Міжканфесійнай місіяй «Хрысціянскае сацыяльнае служэнне» Мікалая Матрунчыка, найперш праект павінен збіць пэўную «зэкафобію», якая існуе ў беларускім грамадстве. «Ёсць адтаржэнне грамадства тым людзям, якія адбылі заключэнне. Іх горш прымаюць на працу, яны менш канкурэнтаздольныя на рынку працы, у іх праблемы ў сем’ях, і некаторым нават няма куды вяртацца», — адзначыў Матрунчык.

Амаль адзіны прытулак, дзе былы зняволены можа адчуць сябе больш-менш спакойна — гэта царква. «Ніводная са структураў недзяржаўнага сектару не аказвае столькі дапамогі і ўвагі людзям, якія вызваляюцца з месцаў пазбаўлення волі, як царква. Але з іншага боку, нават у рамках падрыхтоўкі праекту і першых крокаў яго рэалізацыі мы адчулі, што і ў некаторых царквах заклапочаныя тым, што да іх будуць прыходзіць былыя зэкі. Маўляў, нас не зразумее паства. Напрыклад, у Гомельскай вобласці былі дзве структуры, якія б хацелі ўключыцца ў праект, але… Што скажуць на гэта нашыя прыхаджане? Шчыра і па-сапраўднаму сказалі — мы не гатовыя адкрыць дзверы ўсім тым, хто да нас прыйдзе», — сказаў Матрунчык.

Таму праект разлічаны на шчыльнае супрацоўніцва ў справе рэабілітацыі былых зняволеных як царквы, так і дзяржавы. Дзяржаўныя супрацоўнікі будуць скіраваныя на сацыяльную рэабілітацыю адседзеўшых, а царква — на духоўную рэабілітацыю. Плюс гэтай сістэмы ў тым, што тыя былыя зняволеныя, якія патрапяць у праграму, па-першае, атрымаюць новую прафесію, а па-другое, — першае афіцыйнае працоўнае месца.

Як гэта будзе працаваць? Канешне, праца будзе весціся з тымі, хто з аднаго боку, цверда стаў на шлях выпраўлення, а з іншага — знаходзіцца ў самым складаным становішчы. У якіх няма ні працоўнай спецыяльнасці, ні жытла.

«У кожнай беларускай турме, у кожнай калоніі ёсць святар. І ў гэтага святара ёсць сталы кантакт з тымі, хто адбывае там тэрмін пакарання. Фактычна, шмат год асуджаны знаходзіцца ў цесным кантакце з гэтым святаром. І, калі ў яго падыходзіць канец тэрміну зняволення, мы спадзяемся, што артымаем рэкамендацыю, у першую чаргу, ад святара. Канешне, і ад адміністрацыі калоніі — наколькі ў чалавека адсутнічаюць сацыяльныя сувязі, няма родных, блізкіх. Наколькі ў яго ёсць матывацыя да нармальнага жыцця, да атрымання новай прафесіі. На падставе гэтых рэкамендацыяў супрацоўнікі праекта наведаюць гэтага чалавека, каб ведаць, каго мы будлзем рэкамендаваць на тыя працоўныя пляцоўкі, якія мы арганізуем за кошт праекта», — кажа Матрунчык.

Найлепшым спосабам. На думку рэалізатараў праекта, будзе пэўная, як сказаў Матрунчык «экатэрапія». У Гарадзенскай вобласці пры Жыровіцкім манастыры будзе створаная пляцоўка па пчалярству. «Гэтае рамяство адно з самых старажытных, і мы лічым, што яно спрыяе духоўнай раўнавазе і спакою», — лічыць Матрунчык.

02_arstanty_peredachi.jpg

У Віцебскай вобласці таксама на базе адной з манастырскіх гаспадарак плануецца стварыць невялічкую «ферму» па вырошчванні лекавых і кулінарных зёлак. «Там і зараз такое ёсць, але гэта будзе крыху мадэрнізавана», — павеадміў кіраўнік «Хрысціянскага сацыяльнага служэння». А ў Гомельскай вобласці праект будзе скіраваны найперш на жанчын, якія таксама часам трапляюць за краты. «Гэта будзе парніковая гаспадарка па вырошчванні кветак, садавіны і гэтак далей», — сказаў Матрунчык. І гэтая гаспадарка таксама будзе супрацоўнічаць з прыходам альбо манастыром.

«Мы не на пустым месцы гэта робім. Ва ўсіх гэтых месцах ужо ёсц людзі, якія працуюць у царкоўнай гаспадарцы пасля вызвалення з турмаў. У нашым праекце мы спадзяемся на тое, што гэтае працаўладкаванне будзе адбывацца не па вуснай дамоўленасці, як зараз, а на падставе дзеючага заканадаўства. Мы б хацелі, каб царкоўныя гаспадаркі асэнсавалі і сваю сацыяльную адказнасць, і знайшлі тую форму працоўнай дамовы, каб у чалавека ўзнікала пачуццё і сацыяльных гарантый, і сацыяльных сувязяў», — кажа Матрунчык.

Канешне, праграма не зможа дапамагчы ўсім, хто штогод вызваляецца з калоніяў і турмаў. Але, як мяркуе Матрунчык, ад некалькіх дзесяткаў да некалькіх соцень былых зняволеных атрымаюць першае працоўнае месца на волі. «Канешне, мы не зможам працаўладкаваць усіх, але мы спадзяемся, што зняволеныя даведаюцца пра праграму. І гэта, у сваю чаргу, будзе для іх матывацыяй, каб пайсці па шляху выпраўлення», — адзначыў Матрунчык.