Жыхара Мастоў будуць судзіць за павешаныя пудзілы міліцыянтаў і труны ў палях

У прыгарадзе Мастоў сталі з’яўляцца пудзіла праваахоўнікаў і труны з «цынічнымі» надпісамі. У гэтым абвінавацілі 38-гадовага мастаўчаніна і распачалі крымінальную справу за хуліганства, піша hrodna.life

screenshot_19.jpg


Супраць 38-гадовага жыхара Мастоў распачалі крымінальную справу за хуліганства (арт. 339 КК). Пра гэта паведамляе прэс-служба МУС. Яму пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі.
У асноўным пудзілы віселі на аўтобусных прыпынках, а труны размяшчалі ў палях. Міліцэйскую форму мастаўчанін браў у знаёмага, чый сваяк раней праходзіў службу. Таксама мужчыну абвінавачваюць, што ён размалёўваў месцы ў горадзе і стэлу пры ўездзе ў горад. Затрыманага палічылі вінаватым у несанкцыянаваных масавых мерапрыемстваў у Мастах.
Прэс-служба МУС размясціла відэа, знятая ва ўжо традыцыйным жанры прабачэнняў: «Шкадую, раскайваюся, прашу прабачэння ў супрацоўнікаў міліцыі», — сказаў на відэа абвінавачаны.