2 самыя цікавыя загарадныя экскурсіі Фэста экскурсаводаў–2015
Да Фэста экскурсаводаў застаецца два тыдні і арганізатары пакрыху пачынаюць прыадчыняць занавес таямніцы. Так, ужо зараз можна запісацца на бясплатныя экскурсіі Фэста экскурсаводаў для сапраўдных актывістаў! Экскурсія-анімацыя на Брылёўскім полі або экскурсія на пазадарожніках да Крэўскага замку. Што выбераце вы?
Экскурсія “Рэха Першай сусветнай” для ўласнікаў пазадарожнікаў і іх пасажыраў. Запіс абавязковы!
Арганізатар: Турыстычнае прадпрыемства “Зялёная каманда”
Падтрымка: агратурыстычная сядзіба “Засьцянак Скрыплеў”
Падчас экскурсіі прадугледжваецца наведванне цяжкадаступных аб’ектаў часоў Першай сусветнай вайны: абарончыя ўмацаванні германа-аўстрыйскай і рускай армій, рускія брацкія магілы, магілы нямецкіх жаўнераў Першай сусветнай. Рэгіён агляду – сучаснае адміністрацыйнае памежжа Валожынскага, Смаргонскага і Ашмянскага раёнаў. Тып краявіду – гарысты, пойма ракі Заходняя Беразіна. 60% дарог – грунтовага тыпу (лес, падлесак), 30% — гравейнага, 10% — асфальтаванага.
Агульны кіламетраж (разам з даездам і вяртаннем) – 300 км.
Працягласьць аўтамабільнай часткі экскурсіі ад 4-х да 5 гадзін. Віртуальны працяг (фільм і лекцыя на хутары) – 2 гадзіны
Пачатак у 13.00 – Валожынскі р-н, завяршэнне – між 20.00 і 21.00.
Старт – паведамляецца прыватна, пасьля рэгістрацыіі па адрасу info@greenteam.by
Фініш – аграсядзіба Засцянак Скрыплеў.
На аграсядзібе ў працяг экскурсіі — дэманстрацыя прыватных артэфактаў часоў Першай сусветнай, прагляд фільма “Смаргонь – забыты фронт” у оўпэн-эйр імправізаванай відэазалі.
Экскурсію праводзіць Васіль Грынь.
Жадаючыя могуць застацца на начлег у экакемпінгу хутара, скарыстацца іншымі паслугамі хутара: харчаванне, лазня, пракат ровараў, каякоў.
Удзел у экскурсіі – абмежаваны (да 12 аўтамабіляў)
Экскурсія “Студзёнка, Бярэзiна, Занiўкi, Зембiнскiя гацi ў 1812 годзе”
Гэта экскурсія – лепшы варыянт для тых, хто любіць свежае паветра і цікавіцца гісторыяй вайны з Напалеонам. Экскурсавод Чарнуха Мiкалай абяцае не толькі паведаць гісторыю падзей, якія адбываліся на Брылёўскім полі, але і напоўніць усё гэта цікавай анімацыяй і нават віктарынай! Лепшы варыянт для выезда сям’ёй за горад на выходныя.
Месца збору: паркоўка каля Брылёўскага поля
Працягласць экскурсіі: 2 гадзiны
Час і дата правядзення: 19 красавіка, 12.00
Запіс на экскурсію па тэлефоне: +375 29 6941974
Сачыце за навінамі! Поўны спіс экскурсій Фэста экскурсаводаў-2015 з’явіцца 13 красавіка!