30 мая зорка еўрапейскага джазу, саксафаніст Пятрас Вішняўскас выступіць у Мінску

Канцэрт зоркі еўрапейскага джазу Пятраса Вішняўскаса ў праектах — “Цішы Лабаноры” і “Няміга” ў Мінску.



vishnia_1_.jpg

Праект “Цішы Лабаноры” — музыка, заснаваная на імправізацыі музыкантаў, што граюць на дудах паводле народных беларускі і літоўскіх матываў (Тодар Кашкурэвіч, Гвідас Кавера) і славутага джаз-саксафаніста Пятраса Вішняўскаса.

Праект заснаваны ў 2008 годзе, быў выпушчаны СД-дыск, праект музыкі прэзентавалі на фестывалях “Каўнас-джаз”, “Менуа Юадарагіс”, на шматлікіх канцэртах у Літве.

“Няміга” — новы праект гурта “ЭССА” (Тодар Кашкурэвіч, Вольга Дзядовік-Кашкурэвіч). Рэалізуе кшталты існавання традыцыйнай музыкі ва ўмовах сучаснага тэхнакратычнага горада. Мае ў сабе элементы “індастрыял” і “мінімалізму”. Праект будзе прэзентаваны з удзелам Пятраса Вішняўскаса і Гвідаса Каверы.

Няміга — старажытная рака ў Менску, што ўцякае ў раку Свіслач, у месцы, дзе знаходзіўся стары горад. Вядомая са "слова аб паходзе Ігаравым". мае ў назове балцкае паходжанне. Літ. nemiega — "бяссонная". У дакументах 17-га ст. яшчэ ведалі балцкае паходжанне назвы ракі, перакладалі, як "нясніка". Ёсць праўдападобная версія, што сучасны Мінск напачатку мог называцца Няміга. Гарадзішча на рацэ Менка знаходзіцца за 20 км. ад цяперашняй сталіцы.

Няміга-рака яшчэ да вайны цякла пасярэдзіне аднайменнай вуліцы. Цяпер рака заключаная ў калектар, цячэ ў трубе пад зямлёй.

Гурт "ЭССА" культывуе традыцыю этнічнай музыкі ў вялікім горадзе: "Няміга — сімвал нашае пракаветнай балцкай спадчыны. Яна загнаная ў трубу, але жыве, журчыць, гучыць... Недзе там глыбока... Але прабіваецца на паверхню падчас веснавых павадкаў.

Нашая музыка — не культываванне вёскі. Гэта жыццё спрадвечнага духу ў жорсткім тэхнакратычным, варожым свеце. Спадзяемся, што і метротэхніка таксама зайграе нам па-свойму полечкі і вальсы..."

 

30 мая ў Малой залі к/з Мінск адбудзецца канцэрт зоркі еўрапейскага джазу, саксафаніста Пятраса Вішняўскаса (Літва), пры ўдзеле гурта Essa.

Пачатак 19.00. Квіткі ад 150 000 да 250 000.

Даведкі па тэл. 029 6490888, 017 3286638.