31 год таму памерла Ларыса Геніюш

31 год таму пайшла з жыцця беларуская паэтка, пісьменніца і дзяячка нацыянальнага руху Ларыса Геніюш. Сакратар Ураду БНР, вязень ГУЛАГу, жыхарка Зэльвы з пазнакай у пашпраце “без грамадзянства”, паэтка засталася ўзорам духоўнай трываласці для многіх беларусаў



get_img44.jpg

Ларыса Геніюш

.Пра яе творчасць узгадвае зямлячка Ларысы Геніюш, былая настаўніца мовы і літаратуры адной з Зэльвенскіх школаў, Ірына Генюш:

— Якія глыбокія вершы, якія шчымлівыя вершы, асабліва лагернага цыклу — іх без болю ў сэрцы чытаць немагчыма. А калі яшчэ “Споведзь” прачытаеш…. Ларыса Антонаўна была глыбока веруючым чалавекам, а на споведзі ніколі не хлусяць.

У апошні шлях Ларысу Геніюш праводзілі тысячы зэльвенцаў. Пасля сябе паэтка пакінула ўнікальны архіў, частка з якога знаходзіцца ў Акадэміі Навук Беларусі. Нягледзячы на частковую рэабілітацыю яшчэ за савецкімі часамі, цяперашнія ўлады Рэспублікі так і не скасавалі “несправядлівы прысуд” у адносінах да Ларысы Геніюш, аб якім хадайнічаў Беларускі Хельсінскі Камітэт.

Нагадаем, успаміны пра Ларысу Геніюш яе кумы "Новы Час" ужо друкаваў.

Паводле Беларускае Радыё Рацыя