«Адвечная прыгажосць» у Палацы рэспублікі
19 снежня ў мастацкай галерэі «Універсітэт культуры» адбудзецца прэзентацыя арт-праекта «Адвечная прыгажосць», які адкрывае цыкл культурна-асветніцкіх мерапрыемстваў, прысвечаных 45-годдзю БДУКМ.
“Адвечная прыгажосць” – аб ёй абвясцілі анёлы, якія абазначылі рух свяцілаў да Бога, да Святла, да Радасці, да Жыцця. Усё гэта праз стагоддзі нясе ў сабе традыцыйнае мастацтва беларусаў. Па народнаму календару ў навагоднія святы кожны новы дзень дае нам больш святла ды надзеі на ўсё найлепшае.
Выстава “Адвечная прыгажосць” адлюстроўвае працяг нацыянальных традыцый на гістарычным этапе новага часу. За весь перыяд свайго існавання Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў мае гісторыю, якая складаецца з 45 гадоў дзейнасці па захаванні і развіцці нацыянальных здабыткаў у галіне сучаснага мастацтва.
У экспазіцыйных залах мастацкай галерэі адбудзецца рэпрэзентацыя творчых дасягненняў студэнтаў майстэрняў “Мастацкая кераміка” і “Мастацкае ткацтва”, кіраўнікамі якіх з’яўляюцца педагогі-мастакі Тамара Івановна Васюк і Ала Івановна Непачаловіч, дацэнты кафедры народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Кафедра НДПМ – адно з найстарэйшых выпускаючых падразддяленняў універсітэта, якое займае вядучае месца ў сферы вышэйшай школы мастацкай адукацыі нашай краіны.
У экспазіцыйнай прасторы святочнага праекта аматарам мастацтва, гледачам абсалютна ўсіх ўзроставых і сацыяльных груп грамадства, прадставіцца магчымасць атрымаць эстэтычную асалоду і пазітыўныя эмоцыі ад судотыку з сапраўдным мастацкім майстэрствам.
У творчых работах мінулых гадоў і ў артэфактах нашых будучых зорачак – цяперашніх студэнтаў малодшых курсаў, прасочваецца сувязь з нацыянальнымі традыцыямі і жаданне па-майстэрску трансфармаваць вопыт мінулага ў новыя сучасныя формы.
Творы удзельнікаў праекта “Адвечная прыгажосць” напоўнены своеасаблівым светаадчуваннем, невычэрпнай фантазіяй, разнастайнай гамай пачуццяў і сэнсаў, прыгажосцю навакольнага свету. Мастацкія кампазіцыі керамікі і тэкстылю маладых мастакоў складаюцца ў адмысловую сістэму агульнага ўзору Каляднага Свята.У межах арт-праекта запланаваны культурна-асветніцкія мерапрыемствы (у тым ліку прафарыентацыйныя) для дзеячаў мастацтва, прадстаўнікоў грамадскасці і творчай моладзі: круглы стол па тэме “Нашы традыцыі і плынь часу”; абзорныя лекцыі і майстар-класы.
Адкрыццё выставы адбудзецца 19 снежня ў 17:00. Працягнецца яна па 18 студзеня 2020 года.
Адрас галерэі: Кастрычніцкая плошча, 1 (Палац рэспублікі).
Уваход вольны.