Адзіны канцэрт Рэспублікі Паліны (фота)
У халодны, дажджлівы восеньскі вечар людзі прыйшлі пагрэцца на канцэрт гурта "Рэспубліка Паліна".
Акустычная музыка Паліны, людзі, што сядзяць на падлозе, інтымная цемра (святло давала толькі хатняя лямпа на сцэне, і рэдкія выбліскі фотакамер тэлефонаў) — гэта ўсё хіліла становішча ў бок гэтакага кватэрніка.
На разаграванні ў Рэспублікі Паліны выступілі двое з гурта "Скрип". Гучаць яны якасна, ды вось толькі заўважна, якую музыку яны слухаюць. Манера вядзення вакалу вельмі моцна нагадала вакаліста гурта "Сплин" — Аляксандра Васільева. Яны выканалі толькі дзве песні, а потым выйшла Паліна.
Паліна вырвалася да нас упершыню за паўгода, якія яна сядзела ў хаце з дзіцём. Цікава было назіраць тое, як яна спявае некаторыя песні, якія ўжо не ўзгадняцца з яе жыццёвым становішчам: "У чым тут справы, праз 10 год я буду мамай" , — спявала Рэспубліка Паліна ў "Калыханцы". Сама яна з усмешкай рэагавала на такія "неспадзяванкі", і часам дадавала жартаўлівыя выказванні ў такт музыцы. Час, які Паліна не з'яўлялася на сцэне, вельмі рэдка даваў пра сябе ведаць — як няспраўныя паўзы ў гутарцы з сябрам, якога даўно не бачыў.