Амаль 500 умельцаў прымаюць удзел у свяце "Слуцкія паясы"
Каля 500 умельцаў прымаюць удзел у свяце рамёстваў Міншчыны "Слуцкія паясы", які праходзіць сёння ў Слуцку. На адмысловых пляцоўках арганізаваны выставы, дзе прадстаўлены больш за 20 відаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

Госці знаёмяцца з сапраўднымі брэндамі Мінскай вобласці — Капыльскімі і Старадарожскімі ручнікамі, лагойскай і івянецкай керамікай, клецкай і маладзечанскай лазой, вялейскай і мядзельскай разьбой па дрэве. На пляцоўцы каля фабрыкі мастацкіх вырабаў "Слуцкія паясы" арганізаваны майстар-кляс па пляценні і ткацтве паясоў.
Таксама ў Слуцку праходзіць навукова-практычная канферэнцыя "Беларускі пояс: гістарычныя шляхі і сучасная практыка".