«Амбасовішча-2014»: упэўненае лідарства Re1ikt

28 жніўня амбасада ЗША ў Рэспубліцы Беларусь у дзесяты раз запрасіла беларускіх музыкантаў і прадстаўнікоў рок-руху і шоў-бізнесу на юбілейны музычны фэст «Амбасовішча-2014».



grae_gurt_re1ikt.jpg

Пераможцы Амбасовішча 2014

Як зазначыў ва ўступным слове Паверены ў справах ЗША ў Рэспубліцы Беларусь Скот Роланд, за дзесяць год фэст стаў важнай пляцоўкай па пашырэнню і папулярызацыі музыкі тых калектываў, якія ўвасабляюць свабоду творчасці і ўяўляюць сабой новае слова на беларускай рок-сцэне. Спадар С.Роланд пажадаў фэсту далейшых поспехаў у справе ўзаемаразумення паміж нашымі народамі і новых музычных адкрыццяў.

На гэтым юбілейным фэсце быў праведзеныадборачны конкурс удзельнікаў «Амбасовішча-2014». У выніку папярэдняга праслухоўвання сярод дзесяткаў прэтэндэнтаў арганізатары аддалі перавагу гуртам Navi, ЧасSpeak, 2Morrow2Late,Re1ikt,StepHall,Terrakod,LandauіNGe. Менавіта сярод гэтых калектываў глядацкае журы павінна было метадам галасавання выявіць самы лепшы і творча самабытны гурт фэсту.

Адмысловым госцем фэста «Амбасовішча-2014» у гэтым годзе стала вядомая выканаўца са Злучаных Штатаў Амерыкі, соўл-хіп-хоп-рэп-спявачка Аіша Фукушыма, якая прыехала ў Беларусь са сваім гуртом. На фэсце Аіша і яе бэнд выканалі некалькі кампазіцый ў сваёй ўлюбёнай стылістыцы, чым прадэманстравалі тое, што існуе напрамак некамерцыйнай афра-амерыканскай музыкі. На заканчэнні свайго сэта Аіша выконвала кампазіцыю «Дыхай»ужо разам з беларускай грамадой.

Справа ў тым, што Аіша Фукушыма і яе гурт ужо стаў даволі вядомымтутэйшым слухачам і музыкантам: да свайго выступу на «Амбасовішчы-2014», амерыканскія музыканты далі канцэрт у Барысаве, у Мінскай бібліятэцы імя А. Пушкіна і Беларускай дзяржаўнай філармоніі, дзе Аіша і яе бэнд выступілі разам з беларускім дуэтам Аляксандра і Канстанцін.

Трэба адзначыць, што сёлятні фэст і канцэрт Аішы Фукушымы трансліраваліся «жыўцом»на канале партала Youtube . Удзельнікі фэста і яго гледачы былі ўзрушаны цёплым адносінамігэтых беларускіх і амерыканскіх музыканаў, якія, відавочна, маюць шмат агульнага, не зважаючы на розныя стылістычныя напрамкі іх музыкі і грамадзянства.

Але вернемся да конкурснай праграмы, якая разгарнулася на спецыяльна арганізаванай на тэрыторыі амбасады канцэртнай пляцоўцы. Слухачы змаглі пазнаёміцца з новай плынню беларускіх выканаўцаў: ад лірычнай поп-музыкі дуэта Naviда хард-рока харызматычных 2Morrow2Late, ад джаз-рока і фанка маладой камандыStepHallда фолк-панка пад беларускую дуду гуртаTerrakod. Шкада, што ў многіх з іх беларускамоўныя песні — хутчэй выпадковасць, чым творчы напрамак. Але нават, пару кампазіцый на роднай мове, а яны прысутнічалі ў большасці каманд, — гэта ўжо добры прыклад для іншых выканаўцаў.

Асаблівую ўвагу слухачоў прыцянуў сэт гуртаRe1ikt, якія на фэсце выканалі свае хіты «Лося», «Ай рана, на Івана» і іншыя кампазіцыі. Гэта тлумачылась тым, што музыкантам ўдалося так сканцэртраваць паліфанічнае метал-гучанне каманды, вакал і мелодыі народных песень, што знаёмыя творы загучалі зусім па-новаму. Звяртаюся да вядомай беларускай фолк-спявачкі Веранікі Кругловай: «Як вам «экстрэмальнае»гучанне народных спеваў у выкананні Re1ikt’а?»«Сапраўды, цікава і свежа, думаю галасаваць за іх!»— быў яе адказ.

І вось арганізатары аб’явілі завяршэнне конкурснай праграмы і рушылі на падлік галасоў, а на сцэну была запрошана мая суразмоўца — Вераніка Круглова і вакальная частка гурта KRIWIў складзе В.Валадзько і Н.Хмель, якія ў стылі хіп-хоп выканалі апрацоўкі народных песень. Што выклікала шчырыя апладысменты слухачоў і ўдзячнасць дзяўчынам за цудоўныя спевы ў сучасных рытмах.

Калі на фестывальнай сцэне з’явіліся Павераны у справах ЗША ў Рэспубліцы Беларусь спадар Скот Роланд і вядучы фэста Алесь Круглякоў, то слухачы з цікавасцю засяродзіліся на іх паведамленнях. Гэта былі вынікі галасавання: трэцяе месца і каштоўны падарунак ад амбасады атрымаў гурт 2Morrow2Late. Другое месца ў каманды StepHall.

Ну а пераможцамі, пад агульныя апладысменты слухачоў, быў названы гуртRe1ikt! Беларускія музыканты пачулі шмат прыемных слоў ад спадара Паверанага, слухачоў і музыкантаў. І на гэтым пазітыўным акордзе юбілейны, дзесяты фэст «Амбасовішча» скончыў сваю працу, быццам бы запрашаючы нас на наступную, адзінадцатую музычную сустрэчу з вядомымі і маладымі беларускімі гуртамі на гэтай ўжо традыцыйнай фестывальнай пляцоўцы.