Андрэй Мельнікаў выступіць у Мінску з нагоды ўласнага дня народзінаў

24 лістапада Андрэю Мельнікаву спаўняецца 54 гады. З гэтай нагоды бард ладзіць канцэрт у легендарным бар-клубе «Графіці».

74908160_763053534165046_9199943973802606592_n.jpg


Увогуле, выступ мае некалькі нагод: у гэты дзень барду спаўняецца 54 гады, таксама ў пачатку студзеня 1989 года была напісана першая беларускамоўная песня Мельнікава “Песьня з мінуўшчыны”, якую потым прэзентавала на беларускім тэлебачанні Алеся Сёмуха, дачка славутага беларускага перакладчыка Васіля Сёмухі. То-бок, у гэтым годзе бард адзначае 30 гадоў беларускамоўнай творчасці. Акрамя таго, у жніўні 1989 года пры ўдзеле вядомага рупліўцы беларушчыны Ігара Міхно самапалам быў выдадзены першы альбом Андрэя Мельнікава “За сьцягі, за волю!”, з гэтай нагоды на канцэрце прагучаць песні з яго.
Канцэрт адбудзецца ў Графіці бар & клуб (зав.Калініна 16 / (м) Парк Чалюскінцаў) 24 лістапада. Пачатак а 20 гадзіне (дзверы адчыняцца ў 19:00).