Антон Астаповіч: Не ўсё павінна рабіць дзяржава

У Беларусі шмат гістарычных паўразбураных аб’ектаў, якія маюць цікавую гісторыю і маглі б стаць прыцягальнымі для турыстаў і стаць падмуркам для вяртання гістарычнай памяці і патрыятычнага выхавання. Але рэстаўрацыя гістарычных моцна пашкоджаных аб’ектаў — працэс дарагі. Пакуль гэта праца вядзецца не належным чынам.

img_7028_833x400.jpg


Старшыня Рэспубліканскага Таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры, культуролаг Антон Астаповіч вінаваціць у гэтым не толькі дзяржаву: 

— Я ўжо даўным-даўно адмовіўся ад такіх рамантычна-агрэсіўных поглядаў, што ўсё павінна рабіць дзяржава. Нідзе дзяржава ніколі не бярэ на сябе поўную адказнасць за захаванне культурнай спадчыны. Калі грамадзянская супольнасць не праяўляе інтарэсу да спадчыны і сама не ўдзельнічае ў працэсе захавання, калі бізнесу гэта таксама не цікава, то, адпаведна, маем, што маем.
Паводле Антона Астаповіча, работы па аднаўленню і захаванню гістарычнай спадчыны вядуцца, але не ў тым аб’ёме, як хацелася б. І гэта адбываецца там, дзе нераўнадушная супольнасць.

Беларускае Радыё Рацыя