«Арт Сядзіба» збірае музычную складанку на вершы беларускіх паэтаў
«Арт Сядзіба» распачала творчы конкурс для беларускіх гуртоў «Паэты жывуць у песнях», накіраваны на папулярызацыю вершаў беларускіх класікаў праз музыку.
У конкурсе могуць прымаць удзел усе выканаўцы, якія дашлюць песню на беларускай мове, напісаную на верш любога беларускага паэта, на адрас paety.pesni@gmail.com, крайні тэрмін падачы —
12 сакавіка. Разам з запісам трэба даслаць фотаздымак, спасылку на сац. сеткі і невялікі каментар, чаму абралі менавіта гэты верш для сваёй песні. Перавага будзе аддавацца запісам у добрай
якасці.
Спачатку галасаваннем, а потым па выніках рашэння камісіі будзе абрана дзясятка лепшых песень, якая і ўвойдзе ў складанку. Заключным этапам конкурсу будзе справаздачны канцэрт у аднам з клубаў
Мінска, на якім выступіць першая тройка пераможцаў.
Дасылайце нам свае запісы і сачыце за навінамі!
Па ўсіх пытаннях звяртайцеся па тэлефонах:
Наста (29) 328 16 72
Эмілія (29) 851 97 36
(25) 616 58 57
або на пошту праэкта paety.pesni@gmail.com