Журналіст «Новага Часу» — сярод намінантаў прэміі «Дэбют»

Журы абвесціла шорт-ліст прэміі «Дэбют» імя Максіма Багдановіча.

unnamed_83.jpg

Сёлета ў кароткі спіс намінантаў увайшлі:

Паэзія

Алесь Замкоўскі. Наступны прыпынак. — Мінск: Кнігазбор;

Галіна Сіўчанка. Зоў звычаю. — Мінск: Медысонт; Стась Карпаў. Канцылярыі розных спраў. — Мінск: Медысонт.

Пераклад

Юлія Алейчанка: Вецер у валасах (пераклады аўтараў: Мікаіл Мушфіг (Азербайджан), Сяргей Комаў (Казахстан), Мэн Хаажань (Кітай), Сюй Чжымо (Кітай), Майроніс (Літва), Андрэй Каровін (Расійская Федэрацыя), Саліх Гуртуеў (Кабардзіна-Балкарская Рэспубліка), Лула Куні (Чачэнская Рэспубліка), Нізом Касім (Рэспубліка Таджыкістан), Леся Мудрак (Украіна), Сяргей Савін (Украіна). — Мінск: Выдавецкі дом «Звязда»; Ліда Наліўка: Лэсь Бэлэй. Ліхія дзевяностыя. Любоў і нянавісць у Ужгарадзе (з украінскай). — Вільня: Логвінаў;
Паўліна Вітушчанка: Рычардас Гавяліс. Віленскі покер (з літоўскай). — Вільня: Логвінаў.

Проза

Аўтар НЧ Алесь Кіркевіч. Самурай. — Мінск: Кнігазбор;

Стэфан Корф. Палескі дыярыуш дывізіі Серакоўскага: містычная аповесць у шасцідзесяці трох днях. — Мінск: Кнігазбор; Дар’я Трайдэн. Крыштальная ноч. — Мінск: Кнігазбор;
Пераможцы прэміі ў кожнай з намінацыяў атрымаюць ад Фонду «Вяртанне» 2000 долараў паводле курсу Нацыянальнага банка РБ. Таксама журы можа прыняць рашэнне пра ўручэнне заахвочвальных прызоў. Згодна з Палажэннем аб правядзенні прэміі, у адной ці некалькіх намінацыях пераможца можа не вызначацца. Вынікі прэміі будуць агучаныя на ўрачыстай цырымоніі ў канцы сакавіка.
У сёлетняе журы прэміі ўвайшлі: Павел Бераговіч, Леанід Галубовіч, Адам Глобус, Вера Жыбуль (Бурлак), Ганна Кісліцына, Андрэй Хадановіч, Ганна Янкута.
Прэмія «Дэбют» імя Максіма Багдановіча была заснаваная ў 2010 годзе Беларускім ПЭН-цэнтрам, Дабрачынным фондам «Вяртанне» і Саюзам беларускіх пісьменнікаў. Сярод папярэдніх пераможцаў — Віталь Рыжкоў, Наталка Харытанюк, Антон Францішак Брыль, Віктар Марціновіч, Андрэй Адамовіч, Юлія Шарова, Ганна Янкута, Кацярына Маціеўская, Зараслава Камінская, Ганна Комар, Юля Цімафеева, Таццяна Нядбай і інш.
Паводле прэс-рэлізу