Аўтар копіі Крыжа Ефрасінні Полацкай увайшоў у пяцёрку лепшых эмальераў свету

На міжнароднай выставе ў Латвіі брэсцкі ювелір, мастак-эмальер Мікалай Кузьміч увайшоў у пяцёрку лепшых майстроў свету, якія працуюць у гэтай унікальнай тэхніцы. Майстра ведаюць як аўтара вядомай копіі крыжа Ефрасінні Полацкай.



769143.jpg

Сярод яго шматлікіх работ — таксама рака Прападобнай Ефрасінні і стаўратэка — спецыяльны футарал для крыжа.

Сам мастак сцвярджае, што яго больш захапляе не выніковая праца, а сам творчы працэс, паведамляе ctv.by.

Сярод шматлікіх узнагарод і званняў Мікалая Кузьміча: «Чалавек стагоддзя», лаўрэат прэміі прэзідэнта Беларусі «За духоўнае адраджэнне», кавалер Ордэнаў Святога князя Уладзіміра і Крыжа прападобнай Ефрасінні Полацкай.

Майстар плануе працаваць, пакуль будуць сілы.

krynica.info