Беларус здолеў дамагчыся адмены ў Барселоне канцэрта аматара Пуціна і Лукашэнкі
Запланаванага на 30 сакавіка канцэрта Эміра Кустурыцы і яго бэнду The No Smoking Orchestra ў Барселоне не будзе — яго адмянілі.
Ініцыятарам гэтай
кампаніі стаў Павел Кірылёнак, беларускі гід у Каталоніі, паведамляе @by_culture.
Павел распавёў: "Гэта было няпроста. Палац каталонскай музыкі доўга супраціўляўся, ігнараваў сотні лістоў і дзясяткі званкоў... Але спрацавала петыцыя ад імя ўкраінскіх і беларускіх асацыяцый з патрабаваннем адмены, дэталёвай аргументацыяй, чаму мы гэта патрабуем, ды пагрозац зрабіць вялікі пікет проста ў момант канцэрту. Разаслалі ў СМІ, праз паўдня была адмена".
Сербскі рэжысёр і музыка Эмір Кустурыца — сябар Пуціна і Лукашэнкі. Пасля захопу Крыма заклікаў Расію "абараняць этнічных рускіх, што жывуць ва Украіне". За пару дзён да вайны Кустурыцу з ініцыятывы міністра абароны Расіі Сяргея Шайгу прызначылі рэжысёрам Цэнтральнага тэатра расійскай арміі. Але праз тыдзень, спаслаўшыся на цяжкасці перакладу, Кустурыца заявіў, што збіраўся паставіць там толькі тры спектаклі.