«Беларускі Свабодны тэатр» прэзентуе спектакль «Сабакі Еўропы» па кнізе Альгерда Бахарэвіча (відэа, анлайн)

Трансляцыя прэм'ернага паказу пачнецца ў 22:45 па беларускім часе.

dkhgcpegwuq.jpg


«Беларускі Свабодны тэатр» прэзентуе спектакль «Сабакі Еўропы» па аднайменнай кнізе Альгерда Бахарэвіча на сцэне лонданскага «Barbican Centre».
Вядомы сваёй пазіцыяй пошуку новых тэатральных форм і мовы, іншага, незвычайнага тэатра, «Barbican Centre» пра сусветную прэм'еру спектакля «Сабакі Еўропы» піша так.
«Адна з самых смелых тэатральных труп свету прадстаўляе інтуітыўна псіхалагічную драму, дзеянне ў якой адбываецца ў найбліжэйшай будучыні. Яно паказваецца як антыўтопія, у якім правы асобы саступілі месца кантролю звышдзяржавы.
У 2049 годзе расследаванне забойства прымушае чалавека адправіцца на пошукі, якія прыводзяць яго ў былую Беларусь і Расію, а цяпер — еўрапейскую тэрыторыю, кіруемую сакрэтнай службай. Але падарожжа героя не столькі прысвечана паходжанню рэжыму, колькі адкрыццю ўласнай ролі ў яго стварэнні. Заснаваны на рамане Альгерда Бахарэвіча "Сабакі Еўропы" — гэта [спектакль] — эпічны фантастычны і палітычны трылер пра небяспеку адводу вачэй. У той час, калі аўтарытарызм пускае карані».
Рэжысёрам, мастаком-пастаноўшчыкам і драматургам спектакля выступае Мікалай Халезін. Сарэжысёр — Наталля Каляда. Садраматург — Марыя Бяльковіч. Пераклад — Даніэла Каляда. Мастак па святле і відэа — Рычард Уільямсан. Кампазітар — Сяргей Ньюскі. Арыгінальная музыка і жывое выкананне — Mark & Marichka Marczyk of Balaklava Blues.
«Выгнаныя са сваёй роднай краіны сузаснавальнікі "Belarus Free Theatre" — палітычныя ўцекачы, якія ствараюць пастаноўкі, вядомыя сваім фізічным тэатральным стылем. Тэатр грае перад смелай публікай у сакрэтных месцах па Мінску і па ўсім свеце. Паказаўшы сябе ў дэмакратыях і ў дыктатуры, гэты спектакль аказаўся асабліва прароцкім», — распавядае пра беларускую незалежную тэатральную кампанію і пра «Сабак Еўропы» «Barbican Centre».
Паглядзець трансляцыю сусветнай прэм'еры спектакля «Сабакі Еўропы» можна тут: