БТ вывела на «Еўрабачанне» праект ардэнаносца Дробыша

Паводле вынікаў «галасавання», першае месца аддалі Аляксандру Іванову. Яго сцэнічнае імя — Ivan, трэба чытаць «Айван».
http://nn.by/?c=ar&i=163890



7ivan_99iuw.jpg

На тэлеканале «Беларусь-1» і «Беларусь-24» прайшла трансляцыя з фіналу беларускага адбору на Еўрабачанне. Кожны беларус змог прагаласаваць, даслаўшы парадкавы нумар удзельніка праз СМС або патэлефанаваўшы. Канал заяўляў, што ўпершыню пераможцу выбіралі гледачы, без удзел журы. Праўда, у мінулым выяўлялася, што на БТ галасы насамрэч не лічаць, а пішуць патрэбныя камусьці лічбы.

На «Еўрабачанне» едзе праект прадзюсара Віктара Дробыша, які нядаўна атрымаў ордэн Скарыны ад Аляксандра Лукашэнкі.

eurovision_belarus_mc39b.jpg

Аляксандр нарадзіўся ў Гомелі. Праславіўся сваёй творчасцю ў Расіі на тэлешоу «Галоўная сцэна». Тады ж ён пазнаёміўся з расійскім прадзюсарам Віктарам Дробышам, які дапамог яму развівацца.

Летась каманда Дробыша прапанавала Івану паўдзельнічаць у Еўрабачанні. Віктар Дробыш напісаў для яго песню «Help you fly». Сам Аляксандр лічыць песню не проста трэкам, а баладай. У гэтым ён бачыць нараджэнне яго новага вобразу.

Паводле «Наша Ніва» 
http://nn.by/?c=ar&i=163890