Bybooks вечарына ў «Арт Cядзібе»

Электроннае выдавецтва «Bybooks» запрашае на фінальную літаратурную вечарыну прысвечаную завяршэнню «Конкурса маладых аўтараў».



bybooks1_380x380.jpg

Мерапрыемства адбудзецца 15 снежня ў «Арт Cядзібе» (Завулак Інструментальны, д. 6, оф. 105). Пачатак у 18.30.

У рамках конкурса рэцэнзіяў, які праводзіла выдавецтва, лепшыя крытыкі, паводле меркавання журы і чытачоў «Bybooks», атрымаюць электронныя кнігі.

Акрамя таго, маладыя аўтары «Bybooks» зачытаюць свае вершы і апавяданні, а таксама падзеляцца досведам удзелу ў інтэрнэт-конкурсе.

Тых жа, каго цікавіць не толькі літаратура, але і яе музычнае ўвасабленне, парадуе гурт «TonqiXod» з драйвовымі рок-н-рольнымі песнямі.

artsiadziba.by